Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны Дзень роднай мовы

Дата: 13 февраля 2020 в 13:33
446 просмотров

Штогод 21 лютага 2020 года па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

 У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы...”, для педагагічных работнікаў, бацькоў і іншых прадстаўнікоў грамадскасці – Гродзенскі абласны дыктант 

ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

         Абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” (далей – флаер-фэст) арганізуецца галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі” ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 17 па 21 лютага 2020 года.

         Мэты флаер-фэста – папулярызацыя і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці, выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміраванне матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымцы творчых ініцыятыў.

         Удзельнікі – вучні V–ІХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

         Флаер – гэта невялікая тэматычная інфармацыйная лістоўка-рэклама, выкананая ў яркіх, сакавітых фарбах. Выкарыстоўваюць флаеры, у асноўным, як раздатачны матэрыял. Найбольш распаўсюджаны памер – А5 (ліст А4 складзены папалам). Можа быць выкананы на камп’ютары і раздрукаваны, або намаляваны на паперы ў розных тэхніках.

         Удзельнікі ствараюць флаеры, працягнуўшы словы Петруся Броўкі “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” яскравай беларускай безэквівалентнай лексікай, фразеалагізмам, трапным выслоўем. Яны павінны быць аўтарскімі, змястоўнымі, адпавядаць узроставай катэгорыі, арыгінальнымі па форме і падачы матэрыялу.

         Прэзентацыю вучнёўскіх работ мэтазгодна арганізаваць 21 лютага 2020 года.

       
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.