Слоўнік узбагачаем - веды дзяцей пашыраем!
На працягу верасня і кастрычніка 2023/2024 навучальнага года адбылося вельмі многа цікавага! У прыватнасці, прайшлі пазнавальныя заняткі з дашкольнікамі па развіцці маўлення, па фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў, па падрыхтоўцы да навучання грамаце, а таксама заняткі па выпраўленні гукавымаўлення. Кожны тыдзень мы вывучаем асобную лексічную тэму, у межах якой пашыраем веды дзяцей аб навакольным асяроддзі, узбагачаем іх слоўнікавы запас, а таксама развіваем іх творчыя здольнасці. Да нас прыходзіці розныя казачныя героі, якія дапамагалі нам выконваць разнастайныя цікавыя заданні. А наперадзе нас чакае яшчэ больш цікавага і займальнага!
Аўтар: Ермаловіч Ю.М., настаўнік-дэфектолаг
Вясёлыя практыкаванні!
З лістапада па люты прайшлі Viber-марафоны "Вясёлыя практыкаванні!". Дашкольнікі сумесна з бацькамі выконвалі дамашнія заданні па адпрацоўцы пэўных груп гукаў, а дзеці паспяхова дэманстравалі ў гэтым свае навыкі. Усё ж разам весялей!
!
Аўтар: Ермаловіч Ю.М., настаўнік-дэфектолаг
Волшебный словарик!
27 октября 2022 года в нашем учреждении образования прошла творческая мастерская "Волшебный словарик". В совместной творческой работе приняли участие родители, педагоги и воспитанники группы интегрированного обучения и воспитания. На мероприятии мы изучали звук С, придумывали к нему иллюстрации и чистоговорки. В конце мероприятия все поделились своим прекрасным настроением!
Автор: учитель-дефектолог - Ермолович Юлия Николаевна
"Размаўляем разам!"
Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.
Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
Гульня “Скажы па-беларуску”
- Скажы па-беларуску: ДЕВОЧКА - дзяўчынка, МАЛЬЧИК - хлопчык, ПАПА - тата, БАБУШКА - бабуля, ДЕДУШКА - дзядуля.
- Хто гэта: КАВАЛЬ, ЦЫРУЛЬНIК, МАЛЯР, ЦЕСЛЯР?
- Пакажы як: Бусел ходзiць па балоце, Матылек пералятае з кветкi на кветку, Мядзведзь лапамi адганяе аваднеў.
- Якi, якая, якое: ЛIМОН – кiслы, ЦУКЕРКА – салодкая, АБАРАНКI – мяккiя, ЯБЛЫК – духмяны.
Гульня «Скажы наадварот»
Уважлiва паглядзець i адказаць на пытаннi па-беларуску.
Дзяўчынка сумная - вяселая
Яблык кiслы - салодкi
Цукеркi горкiя – салодкiя
Сукенка запацканая – чыстая
Кураня вялiкае - маленькае
Заяц храбры – баязлiвы
Птушкi чорныя – белыя
Кошык поўны – пусты.
Гульня “Хто гэта? Што гэта”
Шэры, хуткі, баязлівы … (заяц).
Сакавітая, зялёная, маладая … (трава).
Рыжая, хуткая, вяртлівая … (вавёрка).
Калючы, шэры, працавіты … (вожык).
Спелая, сакавітая, смачная … (вішня).
Злы, галодны, шэры … (воўк).
Ласкавае, яркае, цёплае … (сонца).
Халодны, пранізлівы, моцны … (вецер).
Верны, дарагі, надзейны … (сябар).
Гульня “Сапсаваны тэлефон”
Выхавальнік паведамляе дзецям, што тэлефон сапсаваўся і замест гука С выдае гук З.
Вядучы вымаўляе словы ў трубку, а дзеці іх аднаўляюць: суп-зуб, каса - каза, гусак- гузак, сала – зала, сорак – зорак, асот – азот.
Гульня “Сказы- жартаўнікі”
Дарослы чытае сказ, у якім парушаны сэнсавыя сувязі. Дзеці павінны заўважыць памылкі і выправіць іх:
На лузе коні пасвяць дзядулю.
Прыгожая кветка намалявала Волечку.
Міхась мыў рукамі мыла.
Падлога ляжыць на дыване.
Цацкі берагуць малога Алеся.
Дзяўчынкі збіралі чырвоныя чарніцы і чорныя суніцы.
“Арганізацыя карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў 2022/2023 навучальным годзе”
Асноўная мэтай дзейнасці ПКПД з'яўляецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі навучэнцам і выхаванцам, якія маюць апарушэнні ў развіцці вуснага і пісьмовага маўлення.
Напрамкі работы ПКПД:
- Карэкцыя гукавымаўлення;
- Фарміраванне лексіка-граматычных уяўленняў;
- Развіццё звязнага маўлення;
- Развіццё псіхічных працэсаў (увагі. памяці, мыслення)
Галоўныя задачы:
- Здзяйсняць паглыбленае псіхолага-педагагічнае абследаванне дзіцяці з мэтай вызначэння аптымальныхшляхоў аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- Ствараць неабходнае карэкцыйна-развіваючае асяроддзе для забеспячэння індывідуальна-арыентаванай педагагічнай дапамогі дзецям па выпраўленні парушэнняў;
- Распрацоўваць і рэалізоваць перспектыўныя планы работы па выпраўленні парушэнняў з улікам структуры і ступені цяжкаці парушэнняў развіцця, выяўленых у дзяцей;
- Кансультаваць педагогаў установы адукацыі, законных прадстаўнікоў дзяце па пытаннях індывідуалізацыі навучання і выхавання.
Залічэнне ў ПКПД здзяйсняецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на аснове наступных дакументаў:
-заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
- заява законнага прадстаўніка навучэнца.
Адлічэнне з ПКПД адбываецца загадам дырэктара на аснове спісу навучэнцаў, складзенага па выніках абследавання дзяцей настаўнікам-дэфектолагам ПКПД і спецыялістамі ЦКРНіР і зацверджанага дырэктарам ЦКРНіР. Адлічэнне можа здзяйсняцца па наступных прычынах:
-выпраўленне парушэнняў фізічнага і (ці) псіхічнага развіцця;
-змена месца жыхарства;
-перавод у іншую ўстанову адукацыі;
-адмова законных прадстаўнікоў навучэнца ад карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Настаўнікам-дэфектолагам праводзяцца карэкцыйныя заняткі індывідуальна, з групай ці падгрупай навучэнцаў. Абследаванне і размеркаванне па групах праводзіцца настаўнікам-дэфектолагам у перыяд з 1 па 15 верасня бягучага навучальнага года.Заняткі праводзяцца ў перыяд з 16 верасня па 25 мая. Штодзённая колькасць заняткаў, іх працягласць і паслядоўнасць вызначаецца раскладам заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў і зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі. Працягласць заняткаў у ПКПД вызначаецца індывідуальнымі і ўзроставымі асаблівасцямі навучэнцаў.
Працягласць заняткаў:
- групавых – 30-45 хвілін;
- падгрупавых – 25-35 хвілін;
- індывідуальных – 15 – 40 хвілін.
Перыядычнасць наведвання заняткаў навучэнцамі складае 2-4 разы ў тыдзень .
Вывучаем прыкметы Вясны разам з Нязнайкай, Машай і Мішам!
Выхаванцы Дабравольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы на працягу тыдня з 1 па 4 сакавіка сустракалі разам з Нязнайкай, Машай і Мішам доўгачаканую Вясну.
На працягу гэтага тыдня выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” з радасцю сустрэлі Вясну разам з казачнымі героямі на карэкцыйных занятках па фарміраванні лексіка-граматычных сродкаў мовы. Дзеці апынуліся на чароўнай палянцы і разам з Машай вывучалі самыя яскравыя прыкметы вясны, назіралі, як паступова абуджаецца прырода пасля зімовага сну і дапамагалі розным звяркам прайсці гукавыя сцяжынкі. А разам з Нязнайкай дзеці пазнаёміліся з назвамі вясновых кветак і насякомых, а таксама з задавальненнем ўзгадалі назвы пералётных птушак, якія ўжо вяртаюцца да нас з цёплых краін.
Аўтар: настаўнік-дэфектолаг Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Гукавыя сцяжынкі ў фармаце Microsoft Office Word
15 лютага былі падведзены вынікі трэцяга Viber-марафона "Па гукавых сцяжынках". У ходзе мерапрыемства дзеці дашкольнага ўзросту са сваімі бацькамі выконвалі незвычайнае дамашняе заданне. Кожнаму ўдзельніку Viber-марафона неабходна было прыдумаць заданне - гукавую сцяжынку, якая дапамагае ў пастаноўцы і адпрацоўцы вывучаемых гукаў, у фармаце Microsoft Office Word. Адразу хочацца адзначыць, што ўсе ўдзельнікі падыйшлі да выканання задання адказна, праявілі фантазію і непаўторнасць у стварэнні гукавых сцяжынак. Свае заданні рабяты з задавальненнем выканалі ў час чарговага занятка па фарміраванні лексіка-граматычных сродкаў мовы.
Аўтар: настаўнік-дэфектолаг Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Калядная Зорка для самых маленькіх!
11 студзеня 2022 адбыўся спектакль для самых маленькіх дзетак "Калядная Зорка", падчас якога навучэнцы аб"яднання па інтарэсах "Батлейка" паказалі выхаванцам дзіцячага садка прыгожую і цікавую казку. Дзеткі пазнаёміліся з Біблейскімі персанажамі лялечнага тэатра - Анёламі, Дзевай Марыяй, таксама ў госці завіталі і Курка Рабка, Мышка, Дзядуля, Бабуля і Дзед Мароз. Выступленне падаравала выхаванцам дзіцячага садка цудоўны настрой!
Аўтар: настаўнік-дэфектолаг і кіраўнік аб"яднання па інтарэсах "Батлейка" Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Чароўны куфэрачак пад Новы год!
27 снежня у Дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбылося незвычайнае падарожжа ў зімовы лес, дзе самыя маленькія выхаванцы павіталіся з Прыгажуняй-Ёлкай. А колькі дзіўных падзей адбылося каля лясной прыгажуні! Дзеці сустрэліся з Зімачкай, знайшлі незвычайную гурбу снегу, пад якой знаходзіўся чароўны куфэрачак, закрыты на замкі. Кожны на свяце хацеў даведацца, як адчыніць замкі куфэрка і заглянуць у яго. Вясёлы карагод з Чараўніцай-Зімачкай дапамог зняць першы замок. Але нават і ёй было не пад сілу адчыніць усе астатнія замкі, таму на дапамогу дзеці паклікалі доўгачаканых Дзядулю Мароза з унучкай Снягурачкай і іх памочніка Снегавіка. Шмат выпрабаванняў прыйшлося пераадолець малюкам для таго, каб адкрыць усе замкі. Разам з Зімачкай дзеці варылі навагоднія снежкі, са Снегавіком каталіся на зімовых санках, а таксама дапамаглі Снягурачцы знайсці згубленыя рукавічкі. І толькі прыгожыя навагоднія вершы для Дзядулі Мароза дапамаглі зняць апошні замочак з куфэрка. Самай найлепшай узнагародай для дзяцей сталі падарункі, якія ляжалі ў чароўным куфэрачку. Радасць, гумар, добры настрой і ўсмешкі панавалі на працягу ўсяго навагодняга падарожжа ў зімовы лес! Але і на гэтым цуды не скончыліся! Самым актыўным ўдзельнікам творчай майстэрні “Крочым разам па гукавых сцяжынках”, якая адбылася 19 снежня, былі ўручаны прыгожыя зборнікі вершаў і заданняў з аднаіменнай назвай, створаныя сумесна з бацькамі, дзецьмі і педагогамі. Усе – і дзеці, і дарослыя – вярталіся дадому ў цудоўным святочным настроі!
Аўтары: выхавальнік Лобач Людміла Мікалаеўна і настаўнік-дэфектолаг Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Крочым разам па гукавых сцяжынках!
9 снежня 2021 года адбылася чарговая творчая майстэрня "Крочым разам па гукавых сцяжынках!" Мерапрыемства праходзіла сумесна з дзецьмі дашкольнага ўзросту, іх бацькамі і педагогамі. Мэта гэтага мерапрыемства - уключэнне бацькоў і педагогаў у творчую дзейнасць па вырабу дыдактычнай гульні пад аднаіменнай назвай. Вынікам такой творчай дзейнасці будзе выпуск зборніка вершаў і заданняў для дзяцей, які адбудзецца напярэдадні Навагодніх свят! Усе ўдзельнікі творчай майстэрні атрымалі феерверк пазітыўных эмоцый і ўражанняў!
Аўтар: Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Вітаем разам Зіму!
3 снежня выхаванцы дзіцячага садка прывіталі Зіму. Разам з выхавацелем Шыманчук С.М. 3 снежня 2021 года адбыўся занятак "Зіма. Прыкметы зімы". Дзеці гулялі ў снежкі, шукалі пад елачкай падарункі, звалі ў госці Дзеда Мароза!
Аўтар: настаўнік-дэфектолаг Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Шукаем гукі Восені!
Да нас у госці завітала прыгожая Восень! Таму мы вырашылі разам з выхавацелем Лобач Л.М. правесці незвычайны занятак на свежым паветры, прысвечаны прыкметам Восені. Занятак адбыўся 20 кастрычніка 2021 года. Дзеці называлі асноўныя колеры восені, шукалі гукі ў восеньскіх лісточках і сцяжынках. Завяршыўся занятак яскравым восеньскім лістападам!
Аўтар: Настаўнік-дэфектолаг Ермаловіч Юлія Мікалаеўна
Дорогие родители!
Предлагаю вашему вниманию игры, которые можно организовать и смастерить дома своими руками! Материалами для игр могут служить конструкторы, элементы мозаики, различные фигурки. Вы с удовольствием проведёте время вместе и создадите интересную игру!
Желаю вам творчества и успехов!
Автор: учитель-дефектолог Ермолович Юлия Николаевна
Дорогие родители!
<font color="#2ecc71">Вот и подошёл к завершению первый этап Viber-марафона "Повторяем вместе!". Звуковые дорожки, выполненные детками с их мамами оказались очень яркими, красочными и полезными для изучения различных звуков. В нашем звуковом марафоне - трое победителей! Итак, в номинации "Волшебная звуковая дорожка" победили Малецкая Дарья Сергеевна и Малецкая София со звуковой дорожкой "Бежит ёжик по полянке". В номинации "Чудесная звуковая дорожка" победили Ковалевич Анна Владимировна и Ковалевич Ярослав со совей работой "Пчёлка в цветах". В номинации "Сказочная звуковая дорожка " выиграли Бригинец Михаил и его мама, Бригинец Наталья Николаевна! Поздравляем всех победителей и желаем всем деткам и их родителям дальнейших творческих успехов!</font><font color="#2ecc71"> </font>
<font color="#2ecc71"> </font>
<font color="#2ecc71"> </font> Автор: учитель-дефектолог Ермолович Юлия Николаевна <font color="#2ecc71"> </font>
Уважаемые родители!
Ни для кого не является секретом то, что правильное произношение звуков у ребёнка находится в прямой зависимости от степени сформированности тонких движений пальцев его рук, а именно мелкой моторики. При этом пальчиковые упражнения не теряют своей актуальности и для детей 6-7 лет. Дело в том, что ребёнку даже просто правильно держать ручку очень нелегко. Для этого и существуют специальные тгровые упражнения для развития мелкой моторики рук. Предлагаю вашему вниманию игры из подручных материалов для развития мелкой моторики рук. Это игры из разноцветных прищепок: "Собери солнышко", "Собери овощи", "Помоги ёжику". Игра из пластмассовых крышек: "Звуковое лото". Полезной для развития мелкой моторики рук является игра из цветного картона "Перелётные птицы". Но самым интересным для ребят занятием является совместное изготовление плакатов по разным лексическим темам.
Проводите больше времени с детьми, создавайте игры своими руками, играйте и вместе познавайте окружающий мир!
Автор: учитель-дефектолог, Ермолович Ю.Н.
ДВАЦЦАЦЬ ПРОСТЫХ ПАРАДАЎ
НАСТАЎНІКА-ДЭФЕКТОЛАГА БАЦЬКАМ
“Узбагачаем слоўнікавы запас дзіцяці”
1. Пачнем з Вас
Нават калі Вы маўклівыя ад прыроды - усё роўна гаварыце з малым. Дзіця лягчэй разумее звернутую да яго гаворку, калі яна тлумачыць, што адбываецца з ім і вакол яго. Таму суправаджайце свае дзеянні словамі.
2. Сустрэча поглядаў
Агучвайце любую сітуацыю - але толькі тады, калі Вы бачыце, што дзіця чуе і бачыць вас. Не гаварыце ў пустэчу, глядзіце яму ў вочы. Гэта асабліва важна, калі дзіця празмерна актыўнае і пастаянна рухаецца. Калі малы яшчэ толькі лапоча або гаворыць мала слоў, старайцеся, каб ён бачыў Вашу артыкуляцыю.
3. Гаварыце выразна
Гаварыце проста, выразна вымаўляючы кожнае слова, кожную фразу. Вядома, што дзеці вельмі ўважлівыя да інтанацыі; таму кожнае слова, на якое падае лагічны націск, старайцеся прамаўляць як мага больш выразна.
4. Тое ж, але па-рознаму
Паўтарайце шмат раз адно і тое ж слова. Пры паўторы фразы мяняйце парадак слоў ("тата прыйшоў, прыйшоў наш тата", "мячык упаў, упаў мячык, наш мячык упаў"). Гэта дазваляе дзіцяці лягчэй пачуць і зразумець, што фразы дзеляцца на словы.
5. Але: не перашчыруйце
Не ўжывайце занадта доўгіх фраз. Не перагружайце дзіця, прад'яўляючы яму адразу вялікую колькасць незнаёмых слоў. Часцей самі гаварыце тое, што хочаце пачуць: простыя фразы з 2-3 слоў, з паўзай паміж словамі.
6. Вельмі важна: добры настрой
Старайцеся прамаўляць новае слова ў эмацыйна спрыяльнай сітуацыі. У такіх умовах дзіця лепш навучаецца і ўбірае новую інфармацыю значна лепш, чым у нейтральнай або неспрыяльнай сітуацыі.
7. Усе пачуцці - у саюзе з прамовай
Вельмі важна, каб дзіця, спасцігаючы нешта новае, мела магчымасць не толькі бачыць новы прадмет, але і рухаць, нюхаць, мацаць яго - гэта значыць вывучаць рознымі спосабамі. Калі Вы бачыце, што дзіця нешта кранае, з чымсці гуляе, адразу ж назавіце гэты прадмет некалькі разоў - коратка, выразна.
8. У аснове прамовы - імкненне да зносін
Як бы недасканала Ваш дзіця ні гаварыла, прымайце і падтрымлівайце яго жаданне ўступіць з Вамі ў кантакт. Нават калі ён наогул не гаворыць, часцей далучайце яго ў невербальны (несловесный) дыялог, вітаючы і ўхваляючы любы адказ (жэст, выразны погляд, вакалізацыі). Падтрымлівайце яго імкненне мець зносіны!
9. Імкнемся да разнастайнасці
Калі гутарка дзіцяці аднастайная, імкніцеся ўзбагаціць яе, прапаноўваючы яму ланцужок іншых слоў: (“Сёння надвор'е добрае/дрэннае”- “Сёння надвор'е сонечнае, яснае, цёплае, вясёлае/хмарнае, халоднае, пахмурнае, сумнае”) Камбінуйце розныя сказы і старайцеся, каб малы захацеў паўтарыць іх.
10. Паважайце яго спробы гаварыць
У тыя моманты, калі дзіця гаворыць, лапоча адзін ці разам з Вамі, выключайце гучную музыку і старайцеся даць яму магчымасць чуць Вас і сябе. Гаворка развіваецца на аснове пераймання - таму яму неабходна чуць сябе.
11. Вучыце ў гульні
Гуляючы, вучыце пераймаць (дзве сабачкі брэшуць, дзве кошкі мяўкаюць). Спецыяльна стварайце такія гульнявыя сітуацыі, дзе дзіцяці спатрэбіцца гукаперайманне, альбо трэба будзе вымавіць нейкія словы для таго, каб гульня адбылася. Звярніце ўвагу - падахвочвае сітуацыя, не Вы.
12. Не папярэджвайце яго жаданняў
Некаторыя бацькі спрабуюць адгадаць жаданні свайго дзіцяці, часта папярэджваючы іх у той самы момант, калі яны толькі з'яўляюцца. У выпадку ў малога няма неабходнасці вымаўляць што-небудзь - дастаткова проста паглядзець, працягнуць руку. У такой сітуацыі ёсць небяспека затрымаць дзіця на стадыі зносін жэстаў. І хоць жэст - таксама зносіны, не варта затрымлівацца на гэтым узроўні. Паступова фармуйце ў малога патрэбу гаварыць.
13. Пашырайце слоўнік дзіцяці
Дзіця валодае словам на двух узроўнях: разуменне яго - гэта пасіўны слоўнік, гаварэнне - актыўны слоўнік. Актыўны слоўнік можа быць яшчэ зусім малы. Але калі Вы папаўняеце рэсурс разумення, гэта абавязкова прывядзе да так званага лексічных выбуху. І ў далейшым дзіця перанясе ў актыўны слоўнік тое, чаму вы навучылі яго, разглядаючы разам карцінкі, чытаючы кніжкі і каментуючы свае дзеянні. Старайцеся ўвесці ў яго пасіўны слоўнік назвы рэчаў, якія яго акружаюць (цацкі, кухонны посуд, прадметы побыту), назвы рэчаў і істот на малюнках у кніжках і вядома, імёны сваякоў і блізкіх людзей. Навучыце дзіця паказваць, "дзе ручкі, дзе ножкі" (у лялькі, у Вас). Часта пытайцеся: "Дзе стол?", "Дзе кіса?" і г.д.
14. Вядзіце дзённік
Фіксуйце яго маўленчыя дасягненні, запісвайце, колькі слоў ён ужо разумее, якія словы прамаўляе, у якіх сітуацыях - так вы зможаце дзень за днём судзіць аб яго поспехах.
15. Развівайце фанематычны слых
Вучыце дзіця прыслухоўвацца да розных гукаў і давайце ім маўленчае пазначэнне: вадзіца цячэ: з-з-з, жук гудзе: ж-ж-ж, вецер гудзе: у-у-у і г.д.
16. Гукападражанне
Для дзяцей, якія позна пачынаюць гаварыць, вельмі карысна выкарыстоўваць словы тыпу "бух", "ку-ку", "оп", "ав-ав", "на", "дай" і іншыя кароткія словы: якія складаюцца з аднаго або двух аднолькавых складоў. Гэтыя словы заснаваныя на гукападражанні, лёгкія для засваення і палягчаюць дзіцяці пачатковыя стадыі ўваходжання ў маўленчую стыхію. Потым яны пойдуць самі сабой, стануць непатрэбнымі, але пакуль не грэбуйце імі, зараз яны патрэбныя вашаму дзіцяці.
17. Чытайце, чытайце, чытайце
Чытайце кароткія вершы, казкі. Перачытваць іх шмат разоў - не бойцеся, што гэта надакучыць дзіцяці. Дзеці значна лепш ўспрымаюць тэкст, які яны ўжо шмат разоў чулі. Калі гэта магчыма, паспрабуйце разыграць верш - пакажыце яго ў асобах і з прадметамі; прадметы гэтыя дайце дзіцяці пакратаць, пагуляць з імі. Дачакайцеся, калі дзіця добра запомніць верш, пазнае яго рытм, а затым спрабуйце ня дагаворваць апошнія радкі, даючы гэта рабіць малому. Спявайце простыя песенькі, дапамагаючы яму ўспрыняць рытм і прайграць яго.
18. Пальцы дапамагаюць размове
Звярніце асаблівую ўвагу на развіццё дробнай маторыкі - дакладных рухаў пальцаў рукі. Гэта цесна звязана з развіццём гаворкі. Лепка, маляванне, "пальчыкавы тэатр", гульні з дробнымі прадметамі - усё гэта дапаможа размове, а ў будучыні - і пісьму.
19. Будзьце цярплівыя, спагадлівыя і ... асцярожныя
Калі малы няслушна вымавіў якой-небудзь гук, ніколі не смейцеся і не паўтарайце за ім няправільнае вымаўленне слова. Тут жа паўтарыце слова правільна, імкнучыся перахапіць погляд дзіцяці. Магчыма, ён зможа паўтарыць за Вамі. Калі не зможа ці не захоча, не хвалюйцеся. Будзьце цярплівыя! Ён абавязкова паўторыць за Вамі, калі прыйдзе час. Ён вучыцца і на ўласных памылках, пастаянна параўноўваючы сваё вымаўленне з Вашым, таму не занадта фіксуйце ўвагу на няправільным вымаўленні - гэта можа выклікаць зваротную рэакцыю.
20. Толькі Вы!
Памятаеце: толькі Вы і Ваша вера ў сілы і здольнасці свайго дзіцяці могуць дапамагчы яму развівацца гарманічна. Не забывайце актыўна радавацца яго поспехам і часцей хвалеце сваё дзіця.
Аўтар: настаўнік-дэфектолаг, Ермаловіч Ю.М.
В учреждении образования с 2009 года функционирует пункт коррекционно-педагогической помощи (далее ПКПП), который располагается на первом этаже.
Основной целью деятельности ПКПП является оказание коррекционно-педагогической помощи обучающимся, имеющим нарушения в развитии устной и письменной речи.
Направления работы ПКПП:
- коррекция звукопроизношения;
- формирование лексико-грамматических представлений;
- развитие связной речи;
- развитие психических процессов (внимания, памяти, мышления).
Главные задачи:
- осуществлять углубленное психолого-педагогического обследование ребенка с целью определения оптимальных путей оказания коррекционно-педагогической помощи;
- создавать необходимую коррекционно-развивающую среду для обеспечения индивидуально-ориентированной педагогической помощи детям по исправлению или ослаблению имеющихся нарушений;
- разрабатывать и реализовывать перспективные планы работы по исправлению индивидуальных нарушений развития с учетом структуры и степени тяжести нарушений развития, выявленных у детей;
- консультировать педагогов учреждения образования, законных представителей детей по вопросам индивидуализации обучения и воспитания.
Зачисление в ПКПП осуществляется приказом директора учреждения образования на основании следующих документов:
-заключение центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации;
- заявление законного представителя учащегося.
Отчисление из ПКПП осуществляется приказом директора учреждения образования на основании списка учащихся, составленного по результатам обследования детей учителем-дефектологом ПКПП и специалистами ЦКРОиР и утвержденного директором ЦКРОиР. Отчисление может осуществляться по следующим причинам:
-исправление нарушений физического и (или) психического развития;
-смена места жительства;
-перевод в иное учреждение образование;
-отказ законных представителей учащегося с ОПФР от коррекционно- педагогической помощи.
Учителем-дефектологом проводятся коррекционные занятия индивидуально, с группой или подгруппой учащихся. Наполняемость группы составляет 5-6 человек, подгруппы 2-4 человека.
Обследование и распределение по группам проводится учителем-дефектологом ПКПП в период с 1 по 15 сентября текущего учебного года.
Объём коррекционно-педагогической помощи, форму проведения занятий для каждого ребенка учитель-дефектолог определяет самостоятельно по результатам изучения индивидуально-типологических особенностей учащихся.
Занятия проводятся в период с 16 сентября по 25 мая.
Ежедневное количество занятий, их продолжительность и последовательность определяются расписанием занятий, которое составляется с учетом требований санитарных норм, правил и гигиенических нормативов и утверждается директором учреждения образования. Продолжительность занятий в ПКПП определяется индивидуальными и возрастными особенностями учащихся.
Продолжительность занятий:
- групповых – 30-45 минут;
- подгрупповых – 25-35 минут;
- индивидуальных – 15 – 40 минут.
Периодичность посещения занятий обучающимися составляет 2- 4 раза в неделю в зависимости от сложности дефекта, вида речевой патологии и этапа коррекции.
Занятия проводит учитель-дефектолог Ермолович Юлия Николаевна в специальном кабинете, оборудованном всем необходимым для продуктивных и интересных занятий.
Проведение консультаций:
Для законных представителей: вторник 14.00 - 15.00.
Для педагогических работников: 3 вторник месяца