Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

Дата: 11 ноября 2022 в 20:57, Обновлено 21 ноября 2023 в 20:49

ПЛАН работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка ДУА “Дабравольская сярэдняя школа”

 

МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА:

"Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, у рабоце з класным калектывам і бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) навучэнцаў".

МЭТА: павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ў школе з дапамогай павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.

ЗАДАЧЫ:

1. Арганізаваць інфармацыйна-метадычную дапамогу класным кіраўнікам.

2. Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства, развіцця творчага патэнцыялу кожнага класнага кіраўніка, законных прадстаўнікоў навучэнцаў, удасканалення форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.

3. Фарміраваць у класных кіраўнікоў тэарэтычную і практычную базу для мадэлявання сістэмы выхавання;

4. Удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў свеце сучасных тэхналогій;

5. Актыўна ўключаць класных кіраўнікоў у творча-педагагічную дзейнасць;

6. Каардынаваць планаванне, арганізацыю і педагагічны аналіз выхаваўчых мерапрыемстваў класных калектываў.

7. Арганізаваць умовы здароўезберажэння для паспяховага навучання і выхавання школьнікаў.

8. Вывучаць і прапагандаваць перадавы вопыт работы класнага кіраўніка.

 ПЛАНУЕМЫ ВЫНІК:

Павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў, і, як вынік, павышэнне ўзроўню выхаванасці навучэнцаў. 

 

 Пасяджэнне № 1

Дата правядзення: 31 жніўня 2023 года

Форма правядзення: інструктыўна - метадычная нарада

Тэма: “Нарматыўнае і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне, арганізацыйна-змястоўнае напаўненне дзейнасці педагогаў у выхаванні ў 2023/2024 навучальным годзе”

Мэта: павышэнне якасці выхаваўчай работы з улікам патрабаванняў нарматыўных дакументаў у новым навучальным годзе.

Пытанні для абмеркавання:

Навукова-метадычны блок

1. Нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе, асноўныя палажэнні інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе"

    Янушкевіч І.І., намеснік дырэктара па ВР

Вучэбна-метадычны блок

2. Аналіз работы школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання за 2022/2023 навучальны год, арганізацыя работы вучэбна-метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе.

         Казімерчык А.П., кіраўнік ВМА

3. Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў 6-ы школьны дзень.

Янушкевіч І.І., намеснік дырэктара па ВР

4. Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Дня ведаў і першага ўрока "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння."

     Казімерчык А.П., кіраўнік ВМА

5. Метадычныя рэкамендацыі па своечасовым выяўленні фактаў гвалту і жорсткіх адносін  да непаўналетніх 

                                                                    Іванюк Т.В., педагог сацыяльны

Практычны блок

1. Пастаноўка мэты і задач работы школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання на 2023/2024 навучальны год.

2. Зацвярджэнне плана работы школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання на новы навучальны год.

3. Навінкі метадычнай літаратуры па рабоце са школьнікамі і іх бацькамі.

Пасяджэнне № 2

Дата правядзення: 10 лістапада 2023 года

Форма правядзення: семінар-практыкум

Тэма: “Выхаванне прававой свядомасці, прававой культуры - неад'емны працэс прававога выхавання”

Мэта пасяджэння: павышэнне метадычнага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў у пытаннях арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне прававой культуры навучэнцаў і бацькоў.

Пытанні для абмеркавання:

Навукова-метадычны блок

  1. Прынцыпы, мэты і задачы прававога выхавання.

Амельчанка І.П., класны кіраўнік 10 класа

Вучэбна-метадычны блок

2. Праблемы паводзін у класе і метады іх рашэння.

     Казімерчык А.П., кіраўнік ВМА

3. Формы і метады работы з сям’ёй па прафілактыцы правапарушэнняў вучняў.

Урбановіч З.А, класны кіраўнік 8 класа

4. Арганізацыя работы педагога сацыяльнага па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў

Іванюк Т.В., педагог сацыяльны

Практычны блок

Наведванне адкрытых класных гадзін па тэме пасяджэння

Вітрук Н.І., класны кіраўнік 4 класа

Гічкалава А.М., класны кіраўнік 6 класа

Пасяджэнне № 3

Дата правядзення: люты 2024 года

Форма правядзення: канферэнцыя ідэй

Тэма: “Роля класных кіраўнікоў у развіцці сістэмы прафарыентацыі вучняў”

Мэта: Вызначэнне шляхоў і спосабаў работы па прафесійнай арыентацыі школьнікаў

Пытанні для абмеркавання:

Вучэбна-метадычны блок

1. Прафарыентацыйная работа ў школе.

Янушкевіч І.І., намеснік дырэктара па ВР

2. Роля класнага кіраўніка ў прафесійным самавызначэнні навучэнцаў.

Семянчук А.М., класны кіраўнік 5 класа

3. Супрацоўніцтва сям'і і класнага кіраўніка па фарміраванні працоўнага выхавання падлетка і яго будучай прафесіі.

Урбановіч З.А., класны кіраўнік 8 класа

Практычны блок

Наведванне адкрытай класнай гадзіны па тэме паседжання

   Басалай Г.А, класны кіраўнік 9 класа

Прафарыентацыйная работа з малодшымі школьнікамі. Абмен вопытам.

Пасяджэнне № 4

Дата правядзення: май 2024 года

Форма правядзення: метадычная студыя

Тэма: “Падвядзенне вынікаў работы вучэбна-метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў, у 2023/2024 навучальным годзе. Лета 2024 года”

Мэта: Абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў

Пытанні для абмеркавання:

Вучэбна-метадычны блок

  1. Падвядзенне вынікаў работы вучэбна-метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў, за 20233/2024 навучальны год.

Казімерчык А.П., кіраўнік ВМА

2. Перспектыўнае планаванне работы вучэбна-метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год: прапановы, рэкамендацыі, асноўныя напрамкі дзейнасці.

        Казімерчык А.П., кіраўнік ВМА

3. Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.

Янушкевіч І.І., намеснік дырэктара па ВР

Практычны блок

1. Выстава метадычных матэрыялаў класных кіраўнікоў “Калейдаскоп ідэй”

 

Літаратура:

  1. Богословская В.С. Школа и семья: конструктивный диалог. Минск, 2008 г.
  2. Виленчик, Л.В. Система профориентационной работы в учреждениях образования/ Л.В. Виленчик // Кiраванне ў адукацыi. – 2010.–№10.– С. 3–12.
  3. Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической и работы в учреждениях общего среднего образования в 2023/2024 учебном году».
  4. Капелевич Т.С. Правовая защита учащихся и профилактика вовлечения их в деструктивные секты: методические рекомендации. Минск, 2002 г.
  5. Караковский В.А. Стать человеком. Общечеловеческие ценности – основа целостного учебно-воспитательного процесса – М, 2007г.
  6. Кодекс Республики Беларусь об образовании, 2022 г.
  7. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи в Республике Беларусь.
  8. Куда пойти учиться? 100 вопросов и ответов для абитуриентов, родителей и учителей / сост. В.В. Лях, Е. Л. Чадович, С.В. Шутова. – Минск: Современное слово, 2009. – 176 с. – (Библиотека абитуриента).
  9. Никоненко В.В. Патриотическое воспитание учащихся/ В.В. Никоненко. – Минск: Национальный институт образования, 2010.
  10. Нормативные правовые документы, информационно-аналитические материалы, методические рекомендации по актуальным направлениям и формам организации воспитательной, идеологической и социальной работы в учреждениях общего среднего образования. (Приложения 1-5 к инструктивно-методическому письму Министерства образования Республики Беларусь «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической и работы в учреждениях общего среднего образования в 2023/2024 учебном году»).
  11. Профориентационная работа в учреждениях образования: справ. пособие / И. Д. Вышаковская и др. – Минск: А.Н.Вараксин, 2010. – 166 с.
  12. Рекомендации по организации деятельности классного руководителя [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://edu.gov.by/page-14281.
  13. Методические рекомендации по организации и проведению информационных часов в учреждениях образования [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://edu.gov.by/page-14281.
  14. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи на 2021-2025 гг.
  15. http://edu.gov.by– Министерство образования Республики Беларусь
  16. http://adu.by– Национальный образовательный портал
  17. http://www.academy.edu.by– Государственное учреждение образования «Академия последипломного образования»
  18. http://mp.minsk.edu.by– Минский городской методический портал

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.