Голосование
Являетесь ли вы сторонником здорового образа жизни?
Всего 8 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 38 человек

Музей леса

Дата: 21 сентября 2015 в 14:06, Обновлено 10 марта 2016 в 22:04

Музей леса расположен в здании  ГУО "Учебно-педагогический комплекс Добровольский детский сад – средняя школа». Первых посетителей он принял в 1989г. Создателем музея была Трушко Анна Алексеевна, учитель химии и биологии. Первые экспозиции музея рассказывали о растительном и животном мире Беловежской пущи. С 2004г. работу по пополнению музейного фонда продолжила Борель Нина Ивановна. В настоящее время музей состоит из 7 экспозиций, в которых насчитывается более 160 экспонатов. Вниманию посетителей широко представлено разнообразие леса и мира дикой природы Беловежской пущи. Собрана коллекция лекарственных трав. Интерес представляет коллекция горных пород и минералов.

 

Общий план Наши экскурсоводы
Выставка народного мастера Святослава Лещука (изделия из капа)

Экспозиция

"Лекарственные растения"

Экспозиция "ПТИЦЫ"

Экспозиция

"Животные Беловежской пущи"

Музей лесу Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы адрасаваны ў першую чаргу дзіцячай аўдыторыі, мае адукацыйную накіраванасць і будуе сваю работу на аснове актыўнага супрацоўніцтва навучэнцаў і педагогаў, дзяцей і бацькоў, іншых памочнікаў і партнёраў.

       Наша ўстанова адукацыі размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, што і вызначыла напрамак работы музея, які дзейнічае з 1989 года. За гэты час ён зведаў шэраг змяненняў і дапаўненняў. На цяперашні момант музей мае эколага-краязнаўчы кірунак.
        Мэта музейнай дзейнасці — фарміраванне пачуцця адказнасці за захаванне прыродных багаццяў, гонару за сваю Радзіму, школу, сям’ю. Музей закліканы спрыяць фарміраванню ў вучняў экалагічнай культуры, пашырэнню кругагляду і выхаванню пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей, авалоданню вучнямі практычнымі навыкамі пошукавай, даследчай дзейнасці.

  Школьны музей павінен бесперапынна развівацца, абнаўляцца, папаўняцца новымі экспанатамі. Усё гэта адбываецца дзякуючы пошукава-даследчай дзейнасці, якую вядуць члены савета музея і навучэнцы розных класаў. У выніку паходаў па Свіслацкім раёне быў распрацаваны турыстычны маршрут “Белавежжа Дабравольскага краю”, які атрымаў дыплом I ступені раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Праваслаўныя святыні Свіслацкага раёна”.
  Удзел у конкурсах і праектах быў адзначаны дыпломам II ступені абласнога конкурсу праектаў “Знікаючыя жамчужыны”, дыпломам III ступені — у абласной віктарыне “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў”, дыпломам II ступені абласнога конкурсу праектаў краязнаўчага маршруту “Мой край”. Навуковыя работы “Помнікі культавага дойлідства на тэрыторыі Дабравольскага сельскага Савета”, “Вывучэнне тапонімаў Дабравольскага сельскага Савета”, “Гісторыка-геаграфічны і семантычны аналіз тапонімаў Дабравольскага сельскага Савета” былі прадстаўлены на навуковых раённых і абласных канферэнцыях і адзначаны дыпломамі І і ІІ ступені.
 Папаўняць фонды музея дапамагаюць кансультацыі з супрацоўнікамі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, работнікамі бібліятэк, архіваў, музеяў, супрацоўніцтва з музеем прыроды вёскі Камянюкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, Цэнтрам турызму і краязнаўства Свіслацкага раёна. Збору экспанатаў садзейнічаюць пошукавыя выезды: паходы, экскурсіі, сумесная дзейнасць педагогаў са школьнікамі і іх бацькамі, жыхарамі аграгарадка, работа з краязнаўчымі, літаратурнымі, інфармацыйнымі, навуковымі крыніцамі, архіўнымі матэрыяламі; апытанне і анкетаванне мясцовых жыхароў, сваякоў, дарыльшчыкаў, спецыялістаў для вызначэння і апісання музейных прадметаў, іх рэгістрацыі ў інвентарнай кнізе музея.
 У цяперашні момант у нашым музеі 384 экспанаты, у тым ліку асноўны фонд уключае 347 экспанатаў, якія прадстаўлены ў дзевяці частках экспазіцыі: мінералы і горныя пароды, птушкі Белавежскай пушчы, дрэвы Белавежскай пушчы, жывёлы нашага лесу, жыхары лесу, лугу, поля, лекавыя расліны, пушча вачыма дзяцей, дарункі лесу, міфалогія лесу. Арганізоўваюцца часовыя тэматычныя выставы “Народныя майстры”, “Прагулка ў лесе”.

  Дапаможны фонд музея папаўняецца вырабамі і макетамі, якія ілюструюць вучнёўскія краязнаўчыя даследаванні, а таксама зроблены школьнікамі на ўроках працоўнага навучання, разам з бацькамі. Гэта вырабы з дрэва, прыроднага матэрыялу. Дапаможны фонд шырока выкарыстоўваецца пры правядзенні педагогамі школы розных адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.
  Інфармацыя аб дзейнасці музея і членаў краязнаўчага гуртка “Юныя экскурсаводы” пастаянна размяшчаецца на стужцы навін школьнага сайта. З мэтай папаўнення відэатэкі музея працягваецца работа па назапашванні камп’ютарных прэзентацый у праграме Microsoft Office PowerPoint.
  Музей лесу стаў адным з самых наведвальных музеяў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна. У мінулым навучальным годзе праведзена 25 аглядных экскурсій. У гэтым годзе падрыхтавана тэатралізаваная экскурсія з імітацыйна-гукавым суправаджэннем “У госці да лесавіка”, якая вельмі падабаецца нашым гасцям. Па выніках раённага агляду-конкурсу школьных музеяў і музейных пакояў у 2015 годзе музей лесу быў адзначаны дыпломам ІІІ ступені.

Ірына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Свіслацкага раёна;

Ірына АМЕЛЬЧАНКА, 
кіраўнік музея лесу.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.