Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выпускники-педагоги, работающие в учреждении образования

Дата: 30 ноября 2015 в 15:41, Обновлено 1 декабря 2023 в 22:25

Трушко Дзмітрый Іванавіч

настаўнік геаграфіі, фізічнай культуры і здароўя

Я закончыў Дабравольскую СШ  у  1987 годзе.  Пасля заканчэння школы працягваў вучобу ў  Беларускім дзяржаўным універсітэце.   Праз некаторы час прыйшоў сюды працаваць.  Школьныя гады засталіся ў памяці. Цікавасць выклікалі амаль усе ўрокі, асабліва фізічная культура і геаграфія.

На выбар прафесіі паўплывалі настаўнік геаграфіі Пётр Іванавіч Гаўрылік і настаўнік фізічнай культуры Субота Канстанцін Мікалаевіч.

   З часу маёй вучобы ў школе многае змянілася: знешні выгляд школы, адносіны вучняў да вучобы. Мы ў свой час не мелі камп'ютараў, больш чыталі твораў мастацкай літаратуры, да настаўнікаў адносіліся з вялікай павагай.

  Мне хочацца пажадаць сваёй роднай школе росквіту, а вучням - здароўя, поспехаў у вучобе, выбраць прафесію па душы.

Лобач Алег Іванавіч

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

   У нашым класе вучыўся 31 вучань.  Мы былі ўсе дружныя, вясёлыя, стаялі адзін за аднаго гарой, дапамагалі адзін аднаму, любілі  школу. Урокі праходзілі вельмі цікава.

   На выбар маёй прафесіі паўплываў настаўнік фізічнай культуры Субота Канстанцін Мікалаевіч,  а таксама мой армейскі сябар, з якім я служыў 2 гады. Ён закончыў тэхнікум  перад тым, як пайсці ў армію.

   У той час, калі я вучыўся, школа была  прыгожай.  Каля яе расло шмат розных кветак. Пры школе працаваў інтэрнат  для вучняў з іншых вёсак. Было вельмі весела. Секцыі па фізічнай культуры праходзілі кожны дзень.

   З таго часу прайшло шмат  гадоў. Школа змяніла свой колер, інтэр’ер, стала вельмі ўтульнай. І я задаволены, што мне давялося працаваць у роднай школе.

  Жадаю я вучням  адказна  адносіцца да сваіх абавязкаў,  паважаць старэйшых і быць здаровымі.

Изображение

Семянчук Алена Мікалаеўна

настаўнік замежнай мовы

    Больш за ўсё мне запомніўся мой 10 клас, дзе я вучылася, калі прыйшла з Ціхавольскай БШ. Я памятаю ўсіх сваіх настаўнікаў, якія ў час маёй вучобы працавалі ў школе. Гэта былі адукаваныя, добразычлівыя, цярпялівыя людзі, давалі трывалыя веды. Запалі ў памяці ўрокі матэматыкі з настаўнікам Курыла Геленай Станіславаўнай. Яна была строгая, але ў той жа час і справядлівая. Яе словы "матэматыка - царыца навук" памятаю і цяпер.

     На выбар  прафесіі настаўніка вялікі ўплыў аказала мая мама Якаўчук Святлана Іванаўна, якая працавала настаўнікам фізічнай культуры. Прафесія настаўніка падабаецца тым, што сярод вучняў адчуваеш сябе вечна маладым і поўным творчых сіл, натхнення. Работа настаўніка - гэта рух наперад, самарэалізацыя.

   У цяперашні час школа набыла новы сучасны выгляд, але тая добразычлівая, цёплая атмасфера тут пануе і цяпер.

  Вучням школы я жадаю моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, творчасці, натхнення, аптымізму. Не забывайце сваіх настаўнікаў.

Омельченко Ирина Петровна

Амельчанка Ірына Пятроўна

настаўнік хіміі і біялогіі

     Я ў Дабравольскай СШ вучылася апошнія два гады. Гэта навучальная ўстанова стала адпраўной кропкай,  ад якой адышлі два вектары майго жыцця: сям'я і праца.

     З новых  аднакласнікаў я вылучыла для сябе адну асобу – Амельчанка Аляксея. З гэтым чалавекам мы разам 11 гадоў і ўжо выхоўваем сына.

    Са шматлікіх школьных прадметаў я выбрала адзін - біялогію. Палюбіць біялогію мяне прымусіла (у добрым сэнсе слова) настаўнік Наліўка Надзея Сяргееўна.

  Так як  на далоні перасякаюцца лініі лёсу, так і ў Дабравольскай СШ перасякліся для мяне лінія сям'і і лінія прафесіі.

    Безумоўна, час на месцы не стаіць. Усё вакол змяняецца. Мне хочацца пажадаць роднай школе росквіту.

Русак Лідзія Уладзіміраўна

сакратар

       Я вельмі добра памятаю свае школьныя гады. Болей таго, я лічу, што гэта самыя лепшыя і цікавыя гады  майго жыцця. Па-першае, я была актывісткай. Мы самі праводзілі мерапрыемствы і самі выбіралі тэмы. Я з’яўлялася сакратаром камсамольскай арганізацыі. Адбываліся цікавыя камсамольскія сходы, дзе мы вырашалі розныя пытанні.

   Асабліва мне запомніліся вечары. Мы самі рыхтавалі ўрачыстую частку. Усе прыходзілі ў школьнай форме. Танцавалі вальсы. На вечарах прысутнічалі вучні 9, 10, 11 класаў. Нас збіралася столькі, што ўсе не змяшчаліся ў фае.

    За актыўны ўдзел у камсамольскай дзейнасці я была ўзнагароджана паездкай у "Артэк", знакаміты лагер Савецкага Саюза.  Для мяне, вясковай дзяўчынкі, гэта было вялікай радасцю.

   На першым месцы была адказнасць у адносінах да вучэбнай дзейнасці, павага да настаўнікаў. Усе мы хацелі вучыцца, бо ў той час было вельмі важна  паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову.

   На выбар  прафесіі перш за ўсё паўплывала мая першая настаўніца – Шарык Матрона Васільеўна, аб чым я ніколі не шкадавала. Я запомніла словы нашага дырэктара  Гаўрыліка Пятра Іванавіча: “Я бачу цябе ў будучым лідэрам”.

   Калі я закончыла 4 клас,  нас перавялі ў новы будынак. У параўнанні з папярэднім, гэта быў вельмі вялікі  двухпавярховы будынак. Мы вельмі беражліва адносіліся да новай школы. На маей памяці школа рамантавалася два разы.

  У школе я была спартсменкай. Мне падабаліся гульнявыя віды спорту. Наша каманда заняла на абласных спаборніцтвах III месца па баскетболу. Не раз мы перамагалі ў раённых спаборніцтвах па валейболу.

   На сённяшні дзень школа вельмі змянілася: кабінеты сталі прыгажэйшымі, з’явілася новая камп’ютарная тэхніка.

  Мне  хочацца  пажадаць вучням  знайсці сваё месца ў жыцці, стаць сапраўднымі людзьмі.

Лобач Людмила Николаевна

Лобач Людміла Мікалаеўна

выхавацель

Я вучылася ў Дабравольскай СШ з першага класа. Вучні нашага класа былі вельмі актыўныя. Мы з'яўляліся членамі экалагічнага гуртка, якім кіравала Трушко Ганна Аляксееўна. У нас была экалагічная трапа, якая складалася з некалькіх прыпынкаў, на кожным з іх быў экскурсавод. Я з'яўлялася экскурсаводам на прыпынку "Мурашнік". Гурткоўцы праводзілі экскурсіі па экалагічнай трапе. Мы ўдзельнічалі ў розных конкурсах, былі прызёрамі III Рэспубліканскага злёту юных эколагаў. За гэта нас узнагародзілі пуцёўкай у дзіцячы лагер "Зубраня".

  Глыбока запалі ў памяці ўрокі рускай мовы і літаратуры Шарык Зінаіды Міхайлаўны, якія праходзілі ў цікавай форме. Зінаіда Міхайлаўна паўплывала на мой выбар прафесіі  настаўніка. Але паступіць мне адразу не пашанцавала. Некаторы час я працавала ў дзіцячым садку. І вось тут я сустрэлася з цудоўным чалавекам Данільчык Алай Сяргееўнай, якая падштурхнула мяне да выбару прафесіі выхавальніка дзіцячага садка. У цяперашні момант мы з ёю вельмі добрыя сяброўкі і калегі. 

  Школа моцна змянілася знешне, а дзеці такія ж вясёлыя, ініцыятыўныя, актыўныя, якімі былі мы. Хочацца пажадаць вучням зрабіць правільны выбар у жыцці. Поспехаў вам!

Гичкалова Оксана Николаевна

Гічкалава Аксана Мікалаеўна

настаўнік рускай мовы і літаратуры

Я вучылася ў школе з 1-га  класа. Пасля заканчэння  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта  імя  Я.Купалы вярнулася сюды працаваць. Пра свае школьныя гады ў мяне шмат яркіх успамінаў: цікавыя ўрокі, паходы, пазакласныя мерапрыемствы, экскурсіі. Нам, самаму дружнаму класу,  атрымалася пабываць у шматлікіх кутках тады яшчэ Савецкага Саюза: Кіеве, Калінінградзе, Вільнюсе...

  Не магу забыцца, як з Галінай Станіславаўнай Курыла, класным кіраўніком,  хадзілі ў паходы на некалькі дзён з рукзакамі і ўсім турыстычным абсталяваннем, адчуваючы сябе сапраўднымі турыстамі. Пабывалі ў Ваўкавыскім раёне ў вёсцы Карпаўцы, ездзілі на веласіпедах у вёску Камянюкі  Брэсцкай  вобласці.

   На выбар прафесіі паўплывала мая мама  Смалей Зінаіда Іосіфаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

  Мне хочацца пажадаць, каб наша школа заставалася такой жа цёплай, каб было прыемна сюды прыходзіць, каб захаваліся старыя добрыя традыцыі і нараджаліся новыя, каб настаўнікі і вучні разумелі адзін аднаго.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.