Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок памяці

Дата: 13 октября 2019 в 00:50, Обновлено 13 октября 2019 в 01:22
258 просмотров

3 кастрычніка вучні класа прынялі ўдзел у правядзенні адзінага Урока Памяці, прысвечанага Году 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Урок Памяці ў класе прайшоў пад назвай "Гэта патрэбна жывым".

            Вайна — гэта смерць, боль, страх, пакуты, слёзы… Гэта тое, ад чаго дарослыя павінны засцерагаць дзяцей.
І калі дзеці становяцца ўдзельнікамі баявых дзеянняў ці нават ахвярамі вайны — гэта трагедыя ўсяго чалавецтва! У акупаванай фашыстамі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 74 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат былі звязаны з партызанскімі атрадамі і падпольнымі арганізацыямі. 
Яны распаўсюджвалі лістоўкі, былі разведчыкамі, удзельнічалі ў баях, узрывалі масты і чыгункі… Для некаторых кошт іх подзвігу аказаўся надзвычай высокім — пакутніцкая смерць ад рук ворага.
      Памяць пра гэтых юных грамадзян нашай краіны неабходна захоўваць і праз дзесяцігоддзі — як напамін аб каштоўнасці міру на ўсёй планеце!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.