Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Родная мова - мова навукі.

Дата: 23 сентября 2022 в 14:45
169 просмотров

Чарговы дзень Тыдня роднай мовы прайшоў ва ўстанове адукацыі пад дэвізам: “Мова - гэта ключ да дзвярэй у свет...” (В. Каваленка).

Наша творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам” прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння народнага песняра Беларусі — Максiма Танка.

          Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць Максіма Танка - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. 

          Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Патрыёт, сатырык, філосаф, наватар, які пісаў пра патрыятызм і любоў да роднай зямлі.

          Асноўная мэта нашай акцыі – аб’яднаць навучэнцаў жывым і мілагучным Танкавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

У акцыі “Чытаем Максіма Танка разам” прынялі актыўны ўдзел навучэнцы 5-8 класаў. Чыталі вершы Быць чалавекам я рад”, “Ёсць у сусвеце планета Зямля”, “Зноў шкода мне родных аселіц”, “Маці”, “Родная мова”, “Люблю твае, Нарач, затокi i тонi”.

  

  

Вучням 9-11 класаў прэзентаваліся работы даследчага характару, прысвечаныя праблемам развіцця беларускай мовы i літаратуры “Мова роднай зямлі”: “Анамастычны партрэт малой радзімы”, “Тапанімічнае мікраполе вёскі Дабраволя”, “Тапанімічнае мікраполе вёскі Ціхаволя”.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.