Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры:21.02.2022 г.

Дата: 21 февраля 2022 в 15:54
186 просмотров

Сённяшні дзень тыдня беларускай мовы ў нашай установе адукацыі быў вельмі насычаным на цікавыя мерапрыемствы.

           Вучні 6-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе эрудытаў “Слова роднае – вечнасці след”, пад час правядзення якога выказвалі ўласнае стаўленне да роднага слова, перадавалі эмоцыі і пачуцці.  Навучэнцы праявілі актыўнасць, знаходлівасць, кемлівасць у розных конкурсах: “І ўсё мілагучна для слыху майго”, “Лічэбнік”, “Першапачатковае асноўнае значэнне”, “Папацей, грамацей”, “Літаратурны”, “Ланцужок чытання”.
      Навучэнцы 9-11класаў выказалі патрыятычныя пачуцці і праявілі творчыя здольнасці  ў час конкурса пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.
  Педагагічныя работнікі і бацькі вучняў атрымалі запрашэнне для напісання Рэспубліканскай  дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
З 13.00 да 14.00 усе жадаючыя, якія прайшлі рэгістрацыю  прынялі ўдзел  у   Рэспубліканская дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, якая прайшла ў рэжыме анлайн.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.