Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Анёлы зорку запалілі, Раство Хрыстова абвясцілі».

Дата: 15 января 2022 в 11:14, Обновлено 15 января 2022 в 12:46
151 просмотр

14 студзеня 2022 г., у дзень, калі праваслаўныя беларусы святкуюць стары Новы год, ва ўстанове адукацыі адбылася калектыўная творчая справа"Анёлы зорку запалілі, Раство Хрыстова абвясцілі». Мерапрыемства прайшло ў рамках тэматычнага тыдня "Беларускія каляды", які традыцыйна праводзіцца з 2013 г, калі ўстанова адукацыі стала пляцоўкай для рэалізаціі інавацыйных праектаў, накіраваных на захаванне беларускіх праваслаўных традыцый.

З верасня 2021 года ўстанова рэалізуе інавацыйны праект “Укараненне мадэлі этнічнай сацыялізацыі асобы выхаванцаў і навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.  У рамках новага праекта ва ўстанове адукацыі арганізавана работа праваслаўнага тэатра, удзельнікі якого  прынялі актыўны ўдзел у пастаноўцы     казкі "Пад каляднай зоркай."   Нашы вучні  з вялікай радасцю   становяцца актыўнымі ўдзельнікамі традыцыйных на Беларусі  праваслаўных свят, гэтак жа, як даўней, яны радуюцца  і Калядам. Ведаюць і любяць  песні тэматычнага характару, водзяць карагоды вакол Каляднай ялінкі, гуляюць у  любімые  народам гульні як і раней,  калі збіраліся нашы прабабулі і прадзядулі на шумныя гутаркі і вячоркі, калі, перапрануўшыся шчадроўнікамі,  хадзілі па дварах славіць Выратавальніка, услаўлялі гаспадароў, жадаючы ім добрага здароўя і багатага ўраджаю, калі ладзілі вясёлыя ігрышчы і забавы. Такія святы выхоўваюць у дзяцей міласэрнасць, літасць, спачуванне, шчодрасць, уменне прабачаць, быць удзячнымі, адважнымі, сціплымі, працавітымі, адказнымі і проста быць – добрымі.

Вялікі дзякуй усім  удзельнікам свята і педагогам установы адукацыі Васіленка Т.І. і Вітрук Н.І за такое цудоўнае і душэўнае свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.