Конкурс творческих работ, посвящённый Году народного единства.
Приглашаем педагогов и учащихся принять участие в конкурсе творческих работ, посвящённом Году народного единства.
Цель Конкурса: укрепление идеи национального единства и консолидации белорусского общества; стимулирование творческой активности граждан Республики Беларусь; повышение престижа творческой деятельности в стране. Конкурс проводится по семи номинациям: «Песни нашей земли»; «Стихи и рассказы о своей земле»; «Краеведческие тропы»; «Язык моей страны (местные диалекты, географические названия, личные имена)»; «Изобразительное искусство»; «Фото и видео изображения»; «Произведения народных мастеров».
Премии присуждаются физическим лицам профессионалам и лобителям. Положение о конкурсе прилагается.
Документы для участия в Конкурсе принимаются до 1 октября 2021 г. по электронной почте: skaryna2017@gmail.com, а также по адресу: 220072, г.Минск, ул.Сурганова, д. 1, корп. 2. Контактный телефон, факс: 8-017
270-18-81,
С Положением о конкурсе можно ознакомиться также на сайте НАН Беларуси (http://nasb.gov.by).
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства
ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПЛАЖЭННІ
- Дадзенае Палажэнне регулюе пытанні арганізацыі, правядзення і фінансавання конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства (далей – Конкурс), у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Конкурс праводзіцца разава, у 2021 годзе.
Званне лаўрэата Конкурсу прысуджаецца да 30 снежня 2021 г. па выніках конкурснага адбору, праведзенага ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем.
- Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і дзяржаўная навуковая установа “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук
Беларусі”.
- Аб’ява аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца ў газеце “Навука” і на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі” да 1 чэрвеня 2021 г.
- Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь – творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (вучоныя, пісьменнікі, настаўнікі, журналісты, мастакі, кампазітары, скульптары, фотамайстры, майстры народных рамёстваў), а таксама вучнёўская і студэнцкая моладзь, прадстаўнікі шырокай грамадскасці.
Удзельнікамі Конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскiя калектывы (не больш за тры чалавекі).
- Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
“Песні нашага краю”;
“Вершы і апавяданні пра свой край”;
“Краязнаўчымі сцежкамі”;
“Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”;
“Выяўленчае мастацтва”; “Фота- і відэавідарысы”;
“Творы народных майстроў”.
- Патрабаванні да афармлення творчых работ:
- працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Песні нашага краю”, павінны быць прадстаўлены ў выглядзе аўдыя- (фармат mp3) або відэазапісаў (фармат mp4, avi);
- творы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях “Вершы і апавяданні пра свой край”, “Краязнаўчымі сцежкамі”, павінны быць выкананы ў выглядзе вершаваных і празаічных твораў на беларускай або рускай мовах: міжрадковы інтэрвал адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт;
- працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”, афармляюцца ў выглядзе артыкулаў на беларускай або рускай мове: міжрадковы інтэрвал – адзінарны; тэкставы рэдактар – Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт;
- працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыях “Выяўленчае мастацтва” і “Творы народных майстроў”, павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фатаграфій (у фармаце jpg, не менш за 1200 ppx па доўгім баку):
у выпадку жывапісных і графічных твораў – агульнае фота і фота
некалькіх фрагментаў; у выпадку аб’ёмных твораў – віды з розных бакоў (ракурсаў), якія даюць уяўленне аб аб’ёмнай форме, і фрагменты найбольш важных дэталяў; у выпадку тэкстылю – фота пярэдняга і сподняга боку і фрагменты
найбольш важных дэталяў.
Павінны быць паказаны памер твораў, матэрыял і тэхніка выканання, час стварэння;
-
- працы, якія ўдзельнічаюць у намінацыі “Фота- і відэавідарысы”, павінны быць прадстаўлены ў выглядзе фота (у фармаце jpg, не менш за 1500 ppx па доўгім баку) або відэароліка да 5 хвілін (фармат mp4, avi).
ГЛАВА 2 МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
- Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства, умацавання нацыянальнага адзінства, стымулявання творчай дзейнасці ў галiне мастацтваў, літаратурнай творчасці, падтрымкі таленавітых вынаходніцтваў у гуманітарнай сферы, а таксама папулярызацыі беларускай культуры на міжнароднай арэне.
- Задачамі правядзення Конкурсу з'яўляюцца:
умацаванне ў грамадскай свядомасці ідэі нацыянальнай згоды і
кансалідацыі беларускага грамадства; стымуляванне творчай актыўнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь; падтрымка таленавітай і творчай моладзі; павышэнне прэстыжу творчай дзейнасці ў краіне.
ГЛАВА 3 ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ РАБОТ
- На Конкурс прадстаўляюцца творчыя работы па заяўленых намінацыях.
Адна і тая ж праца не можа прадстаўляцца на розныя намінацыі.
Адзін канкурсант можа прымаць удзел толькі ў адной намінацыі.
- Да ўдзелу ў Конкурсе прадстаўляюцца наступныя дакументы: заяўка на ўдзел у Конкурсе, аформленая ў адпаведнасці з дадаткам; праца, якая прэтэндуе на адпаведную намінацыю; кароткае апісанне працы-намінанта (не больш за 500 знакаў). 12. Дакументы да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 г. па e-mail: skaryna2017@gmail.com, а таксама па адрасе: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Кантактны тэлефон, факс: +375-17 270-18-81.
13. Дакументы, пададзеныя з парушэннем патрабаванняў, да ўдзелу ў Конкурсе не прымаюцца.
ГЛАВА 4 АРГАНІЗАЦЫЯ І ПРАВЯДЗЕННЕ КОНКУРСУ
- Арганізацыяй, падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу займаецца арганізацыйны камітэт, склад якога ўстаноўлены пастановай, зацвярджаючай дадзенае Палажэнне.
- Пераможцаў Конкурсу выяўляе журы, склад якога ўстаноўлены пастановай, зацвярджаючай дадзенае Палажэнне.
- У склад журы не могуць уваходзіць прэтэндэнты на намінацыі ў Конкурсе.
- Журы ацэньвае конкурсныя работы па наступных крытэрыях: актуальнасць, навізна і паўната раскрыцця тэмы; арыгінальнасць і мастацкі падыход да раскрыцця тэмы; эстэтычная вартасць і якасць літаратурных і мастацкіх твораў.
- Журы мае права адхіліць ад удзелу ў конкурсе творчыя работы за плагіят, нізкую якасць выканання ці невыкананне патрабаванняў Конкурсу.
- Рашэнне журы лічыцца правамоцным, калі на пасяджэнні прысутнічала дзве трэці членаў ад іх колькасці. Рашэнне прымаецца галасаваннем (па рашэнні журы – адкрытым ці тайным) простай большасцю галасоў і афармляецца пратаколам.
- Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду.
ГЛАВА 5
ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
- Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі-сімваламі. Дыплом афармляецца на беларускай мове і падпісваецца Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі.
- Выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай, правядзеннем Конкурсу і ўзнагароджаннем пераможцаў, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў цэнтралізаванага фонду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Інфармацыя аб выніках Конкурсу публікуецца ў газеце “Навука” і размяшчаецца на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі”.
- Узнагароджанне лаўрэатаў Конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66.