Буслік - конкурс для аматараў беларускай мовы.
Тысячы школьнікаў удзельнічаюць у конкурсе-гульні па беларускай мове.Па ўсім свеце штогод 21 лютага адзначацца Міжнародны дзень роднай мовы — ён заснаваны па рашэнні ЮНЕСКА. Адным з цікавых мерапрыемстваў у шэрагу іншых можна назваць і масавы конкурс “Буслік”, які праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя “Конкурс”.
Удзельнікамі конкурса ў 2021 сталі 11 вучняў нашай ўстановы адукацыі.
Гульня-конкурс «Буслік» (далей – «конкурс») праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства.
Конкурс узнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах вядомай міжнароднай матэматычнай гульні-конкурсу «Кенгуру».
У адрозненне ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу могуць быць усе жадаючыя вучні 3-11 класаў. Конкурс не прадугледжвае папярэдняга адбору і наступнага выключэння ўдзельнікаў.
Конкурс праводзіцца ў школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна і сумленна. Ручка, чарнавік, картка ўдзельніка і заданне – гэта ўсё, што патрэбна для работы ўдзельніку. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца якімі-небудзь крыніцамі інфармацыі і сродкамі сувязі, мець зносіны з іншымі ўдзельнікамі і задаваць пытанні. Пасля заканчэння конкурсу лісток з заданнем і чарнавік удзельнік забірае з сабой і захоўвае да падвядзення канчатковых вынікаў.
Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 24 пытанняў для 3-4 класаў і з 30 пытанняў для 5-11 класаў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны. Аб’ём і змест задання не прадугледжваюць яго поўнага выканання ўдзельнікамі. У заданне ўключаны пытанні, веды пра якія не прадугледжаны школьнай праграмай.
На старце кожны ўдзельнік з 3-4 класаў атрымлівае 24 балы, з 5-9 класаў – 30 балаў.
За кожны правільны адказ (у залежнасці ад складанасці пытання) удзельніку залічваецца 3, 4 ці 5 балаў. За няправільны адказ у ўдзельніка аднімаецца чвэрць балаў, прадугледжаных за дадзенае пытанне, але калі ўдзельнік не дасць адказу, то захавае набраныя раней балы. Складанасць кожнага пытання вызначаецца колькасцю ўдзельнікаў, якія правільна адказалі на яго. 8 (10) найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 8 (10) найбольш цяжкіх – па 5 балаў, астатнія 8 (10) пытанняў – па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.
Максімальная колькасць балаў, якую можа набраць удзельнік у 3-4 класах – 120, у 5-6 класах – 150.
У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжваецца дадатковае ўзнагароджванне 20% ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх установах адукацыі.