Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Самы шчыры беларус.

Дата: 17 февраля 2021 в 19:58, Обновлено 19 февраля 2021 в 11:51
157 просмотров

Ва ўстанове адукацыі працягваюць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы.

17.02 для вучняў 5-6 класаў прайшоў конкурс “Самы шчыры беларус”, мэта якога заключалася ў далучэнні дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, абуджэнні цікавасці і павагі да роднага слова да  беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання.

Навучэнцы паспрабавалі свае сілы ў заданнях пяці конкурсаў: “Кола беларускіх свят”, “Рамонак”, “Поле цудаў”, “Сапраўдны беларус”. Найбольшую актыўнасць праявілі і добрыя веды паказалі Васіленка Арсеній, Іванюк Вадзім, Урбановіч Анастасія, Іванюк Міраслава, Забалоцкі Міхаіл,  Гайдучэня Мацвей. Яны атрымалі званне “Самы шчыры беларус”.

таксама  вучні пазнаёміліся з выставай, прысвечанай беларускаму пісьменніку-юбиляру  Івану Мележу, якая арганізавана ў інфармацыйна-бібліятэчыным цэнтры.

   Гайдучэня Вікторыя, член Моладзевага парламента пры Свіслацкім раённым Савеце дэпутатаў  прыняла ўдзел ў чэленджы #Мовакраінымаёй #Моладзевыпарламент

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.