10 гадоў крочым шляхам дабрыні.
Ужо на працягу дзесяці год у Дабравольскім дзіцячым садзе –сярэдняй школе ажыццяўляе сваю дзейнасць валанцёрскі атрад “Шляхам дабрыні”. Мы, як валанцёры, падтрымліваем цесную сувязь з адзінокімі жыхарамі аграгарадка Дабраволя, жыхарамі Дабравольскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Жыццё, як вядома, праходзіць вельмі хутка і непрыкметна. Настае той час, калі чалавеку патрабуецца дапамога, асабліва адзінокаму. Ёсць праблемы, перад якімі бездапаможныя і дабрачынныя фонды, і спонсары, і дзяржава. Напрыклад, гэта недахоп увагі і клопату, цярпення і душэўнага разумення праблем сталых людзей, якія па прычыне тых ці іншых абставін апынуліся ў сацыяльнай ізаляцыі і іх жыццёвая прастора абмежавана сценамі сацыяльнага прыюта.
Дабравольскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў адкрыты 12 ліпеня 2000 года. На сённяшні дзень у гэтай установе пражывае 27 чалавек, з іх 12 мужчын і 15 жанчын. У трох жанчын ёсць дзеці, але ў сілу розных абставін яны не могуць наладзіць догляд за свімі бацькамі.
Мэта нашай валанцёрскай дзейнасці заключаецца ў наступным: даць адчуць пастаяльцам інтэрната і адзінокім жыхарам аграгарадка, што яны не пакінутыя, не забытыя ўсімі, што яны камусьці патрэбны. Мы стараемся ўнесці свята ў іх будні, па магчымасці палепшыць умовы іх жыцця, а галоўнае – данесці да іншых людзей, што гэта – праблема актуальная, пра якую нельга забываць. У час дзейнасці мы атрымліваем магчымасць набыць вопыт узаемаадносін з пажылымі людзьмі, усвядоміць неабходнасць аказання добраахвотніцкай дапамогі другому чалавеку, гатоўнасць ахвяраваць сваімі інтарэсамі для набыцця новых жыццёвых каштоўнасцей. Удзельнічаючы ў валанцёрскім руху, кожны з нас атрымлівае магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя і духоўныя здольнасці ў распаўсюджванні гуманітарных каштоўнасцей.
За час дзеяння валанцёрскага атрада праведзена шмат розных мерапрыемстваў для пастаяльцаў дома-інтэрната, адзінокіх і адзінока пражываючых жыхароў аграгарадка. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі больш цёплым узаемаадносінам паміж падлеткамі і пажылымі людзьмі. Многія нашы валанцёрскія акцыі і рэйды сталі традыцыйнымі: акцыя да Дня пажылых людзей “Дабрынёю поўны свет!”, да Дня інвалідаў - “Ты на свеце не адзін”, да 23 лютага і да Дня жанчын - “Прыміце нашы віншаванні”, да Вялікадня – “Велікодны пірог”, да Новага года – “У Новы Год з добрым сэрцам”, да Каляд - “Калядны сюрпрыз”.
Мы прымаем актыўны удзел у конкурсах валанцёрскіх праектаў, якія праводзяцца ў нашай краіне. У 2014 годзе сталі пераможцамі абласнога конкурса “Валанцёр. Добрае сэрца”. Актыўна паўдзельнічалі ў рэалізацыі абласнога праекта “Крок насустрач”, мэтай якога было рашэнне сацыяльных праблем і сацыяльнай падтрымкі адзінокіх людзей, пераадоленне сацыяльнай ізаляцыі і выхаванне цярпімасці да пажылых людзей.
Наш валанцёрскі атрад цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй «Беларускае Грамадства Чырвонага Крыжа». Маладзёжны міні-праект «Абагрэй сваім цяплом» стаў адным з пераможцаў абласнога конкурса міні-праектаў гуманітарнай накіраванасці, праведзенага Гродненскім БГЧК, што дало магчымасць аказаць гуманітарную дапамогу жыхарам Дабравольскага дома - інтэрната для састарэлых і інвалідаў на суму 2.000 рублёў.
На працягу 10 гадоў намі рэалізаваны сацыяльныя праекты “З дабрынёю поруч”,”Раскрый ладонь і падары цеплыню”, “ Дзевяць крокаў дабрыні” і др.
Удзел у рабоце валанцёрскага атрада «Шляхам дабрыні» дазваляе нам стаць грамадска-актыўнымі, засвоіць лідарскія ўменні і якасці, удзельнічаць у канкрэтных сацыяльна-значымых справах і праектах, атрымаць вопыт рэалізацыі ідэй ад задумы да рэалізацыі.У кожнага з нас ёсць магчымасць стаць прафесійным добраахвотнікам і перадаць набыты вопыт пачынаючым валанцёрам. Мы вучымся прыносіць карысць не толькі асобным людзям, але і грамадству ў цэлым. І гэта пачуццё патрэбнасці стымулюе нас, як валанцёраў, да далейшай працы. Калі мы наведваем сталых людзей з пэўнай акцыяй, нам вельмі прыемна бачыць усмешкі на іх тварах. Гэта азначае, што і для іх, і для нас дзень праходзіць з карысцю, не проста так. Шчырая размова, усмешка, цёплы погляд… Гэта і ёсць асноўныя складальнікі цудоўнага настрою, які наш валанцёрскі атрад дорыць людзям. У нашых сілах падбадзёрыць, падтрымаць, сказаць ласкавае слова.
Трэба адзначыць, што наша дзейнасць не абмяжоўваецца аказаннем дапамогі адзінокім пажылым людзям. Сумесна з удзельнікамі цімураўскага атрада “Добрае сэрца” і членамі аб'яднання па інтарэсах “Тварым дабро” мы займаемся выпускам плакатаў, лістовак і буклетаў з мэтай агітацыі і прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва аграгарадка. Сваю надрукаваную прадукцыю мы распаўсюджваем сярод мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў устаноў для таго, каб нагадаць, што жыццё– гэта самая вялікая каштоўнасць і шкодным звычкам у гэтым жыцці- не месца.Таксама мы заклапочаны у паляпшэнні знешняга выгляду нашага аграгарадка Дабраволя- збіраем смецце на вуліцах, а таксама ўздоўж рэчкі Нараў.
Нам 10 год! Гэта наш першы юбілей. Здавалася б, не так шмат, але столькі пройдзена намі за гэты час! Мне сапраўды пашчасціла стаць кіраўніком валанцёрскага атрада “Шляхам дабрыні”. Вялікі дзякуй усім маім вучням і калегам, якія не адмаўляюць нам ў дапамозе.
У нас наперадзе яшчэ многа добрых спраў. Мы і далей будзем упэўнена крочыць шляхам дабрыні да людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і чакаюць нас.
Ю.М.Ермаловіч,
кіраўнік валанцёрскага атрада “Шляхам дабрыні”, цімураўцы і валанцёры
Первое заседание волонтёрского отряда,2010 год | 2013 год - акция "Пасхальный пирог" |
2016 год -акция "В Новый Год с добрым сердцем | 2019 год - рейд "Рождественский сюрприз" |
2020 год -акция к Дню пожилого человека | 2018 год -Акция "Создадим уют вместе |