Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фальклорны абрад "БАГАЧ"

Дата: 26 ноября 2018 в 16:10, Обновлено 26 ноября 2018 в 18:06
455 просмотров

У рамках інавацыйнага праекта"Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластэра" вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні абрадавага свята "Багач" , якое прайшло ў Дабравольскім сельскім філіял-клубе 25 лістапада 2018 г.

       Для таго, каб надзейна трымацца за памяць сваіх продкаў, трэба ведаць іх гісторыю, бо толькі ў гэтым выпадку мы зможам адказаць сабе на такія важныя для самаідэнтыфікацыі кожнага чалавека пытанні, як “хто я?” і “адкуль я?”. А атрымаўшы на іх адказ, мы здолеем адказаць на наступнае, якое вынікае з першых двух, — “куды я іду?”.

  Багач — гэта заключнае свята збору ўраджаю. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі.     Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата — і жыта, і гародніны.

Багач супадае з царкоўным святам Малая Прачыстая — раством Прасвятой Багародзіцы.

У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач, які ўяўляў сабой лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.Лубок з зернем і запаленай свечкай праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце лепшых у вёсцы гаспадароў. Усё гэта рабілася, каб наступны ўраджай быў добры, дамашнія жывёлы пладзіліся, а ў сям'і быў лад.

Таксама на Багач ладзілі кірмаш, гулялі ў гульні, спявалі песні і танчылі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.