Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова"

Дата: 18 сентября 2023 в 20:36, Обновлено 18 сентября 2023 в 20:50
113 просмотров

18 верасня вучні 7-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова”. У працэсе гульні вучні развівалі пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру, свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміравалі ўменне працаваць у камандзе. Мерапрыемства паспрыяла выхаванню пачуцця любові і павагі да беларускай мовы.

       2 каманды “Званочкі” і  “Каласочкі” атрымалі свае маршрутныя лісты. На кожным пункце маршрута каманда выконвала прапанаваныя заданні, атрымлівала за гэта балы, якія заносіліся ў маршрутны ліст. Падчас квэст-гульні на шляху ўдзельнікаў сустрэлася шмат прыпынкаў: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Шарады”, “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”, “Рухаючая сіла”, “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Нельга забыць”, “Веру – не веру”, “Прадоўжы твор”, “Старонкі мінулага і сучаснасці”. 
Усе ўдзельнікі каманд “Званочкі” і “Каласочкі” праявілі знаходлівасць, кемлівасць, эрудыцыю, неабыякавасць да роднай мовы. Перамагла дружба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.