Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фальклорнае свята "Саракі"

Дата: 4 мая 2023 в 18:34, Обновлено 8 мая 2023 в 11:04
167 просмотров

Установа адукацыі і Дабравольскі сельскі філіял-клуб на працягу доўгага часу супрацоўнічаюць у напрамку рэалізацыі інавацыйных праектаў па праваслаўнаму краязнаўству, захавання беларускай нацыянальнай спадчыны,народных звычаяў і абрадаў. 30 красавіка 2023 г. у клубе адбылося сумеснае фальклорнае свята "Саракі",у якім прынялі ўдзел школьнікі, бацькі, жыхары аграгарадка Дабраволя.

Прысутныя даведаліся, што Саракі - гэта і народнае і царкоўнае свята.Праваслаўная царква адзначае 22 сакавіка Дзень сарака Севасцейскіх мучанікаў.Памяць аб мучаніках належыць да кола самых паважаных свят праваслаўнага календара.

Па народнаму каляндару свята "Саракі" адзначаецца ў дзень вясновага раўнадзенства, 22 сакавіка.Нашы продкі лічылі, што тым часам ноч і дзень сустракаюцца. А яшчэ яны верылі, што ў гэты дзень з цёплых краін прылятае сорак птушак.

Галоўны атрыбут свята - рытуальнае печыва ў форме птушачак. Пяклі такое печыва напярэдадні свята. "Разам з маці дзеці рабілі гэту выпечку. Цеста было нішчымным, каб не парушаць Вялікі пост. Яго раскочвалі ў доўгую палачку і завязвалі ў вузельчык, ледзь спляскаць - атрымліваецца цельца і крылы будучай птушачкі. Пазней рабілі галаву, упрыгожвалі крылы і хвост - і ў печ", -  расказала рэжысёр філіял-клуба Лобач Л.М.

Удзельнікі свята вадзілі хараводы і спявалі песні аб вясне, гулялі ў вясёлыя гульні,  адгадвалі загадкі,а у канцы свята прынял щ ўдзел у абрадзе падкідвання птушачак з цеста  на абрусе. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.