Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень роднай мовы.

Дата: 21 февраля 2023 в 19:59, Обновлено 21 февраля 2023 в 20:42
107 просмотров

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У ДУА “Дабравольская сярэдняя школа” ў гэты дзень урачыста адзначалася свята. Дзень быў багаты на розныя мерапрыемствы.

           Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Не маўчы па-беларуску”, якая выклікала вялікую цікаўнасць. Навучэнцам, педагогам, работнікам школы прапанавалася размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго дня. На сардэчках усе жадаючыя пісалі сакавітыя, мілагучныя, цёплыя, ласкавыя словы на беларускай мовы. Пісалі словы, якія вельмі падабаюцца і часта вымаўляюцца. Прымацоўвалі іх на стэндзе вакол слова МОВА. Атрымалася вельмі прыгожае дрэўца з пышнай кронай. 
        Навучэнцы 7 і 8 класаў прынялі ўдзел у чэленджы “Я люблю беларускую мову” і апублікавалі свае відэа ў сацыяльных сетках “Instagram” і “Вконтакте”.
            Навучэнцы 9-11 класаў пісалі Гродзенскі абласны дыктант “Музейная гара”. 

         Педагогі, бацькі навучэнцаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, удзел у якой арганізаваў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.