Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Родная мова ў культуры i мастацтве

Дата: 20 сентября 2022 в 17:59
98 просмотров

Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках другога дня Тыдня роднай мовы. Дэвіз: дня “Культура нацыі без культуры роднай мовы - нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч).

Навучэнцы 7-11 класаў прынялі ўдзел у анлайн-акцыі ‘‘Натхнёныя Бацькаўшчынай”, у час якой адбылася віртуальная сустрэча са знакамітымі беларусамі. Вучні пазнаёмілі ўсіх прысутных з дзейнасцю вядомых суайчыннікаў: Барбара Радзівіл, Андрэй Касцюшка, Жарэс Алфёраў, Уладзімір Кавалёнак, Марк Шагал, Васіль Быкаў, Аляксандр Мядзведзь, Віталь Шчэрба, Вікторыя Азарэнка,  Дар'я Домрачава. Удзельнікі анлайн-акцыі пашырылі свае веды пра вядомых гістарычных асобах, вучоных, касманаўтаў, дзеячаў мастацтва, чэмпіёнаў Беларусі. Вялікі дзякуй за падрыхтаваныя прэзентацыі Іванюк Міраславе, Іванюку Вадзіму, Васіленку Арсенію, Гайдучэні Мацвею, Кавалеўскаму Арсенію, Казлоўскай Марыі, Міхнюк Дзіяне, Урбановічу Яўгену, Пракопчыку Вадзіму, Забалоцкаму Міхаілу.

Навучэнцам 2-6 класаў была прапанавана гульня “Мова  - душа народа”.

    

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.