Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, свіслацкі край і Эдвард Вайніловіч" (да 765-годдзя г. Свіслач).

Дата: 22 августа 2021 в 08:53, Обновлено 22 августа 2021 в 09:33
179 просмотров

13.08.2021 г. у г.Свіслач адбывася навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, свіслацкі край і Эдвард Вайніловіч (да 765-годдзя г. Свіслач)», у якой прынялі удзел вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі. Канферэнцыя пачалася з з урачыстага адкрыцця выставы «Духоўная спадчына свіслацкага краю» ў выставачнай зале Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея. Была магчымасць пабачыць інсталяцыю з незвычайнымі экспанатамі – макетамі былых храмаў Свіслаччыны, якія выкананы паводле малюнкаў мастакоў Напалеона Орды і Вітольда Карпызы. Інсталяцыю падрыхтаваў калектыў педагогаў і вучняў нашай установы адукацыі.

          Падзякай дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі за паспяховую падрыхтоўку даследчай працы навучэнцаў у рамках навукова-практычнай канферэнцыі ўзнагародзілі настаўніка беларускай мовы і літаратуры Дабравольскага ДС СШ Зою Урбановіч, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Лілію Стульгіс, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Ханявіцкага ДС СШ Ірыну Карпічэнка, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 імя М. П. Масонава Наталлю Салдаценкаву, настаўніка англійскай мовы Поразаўскай СШ Алу Сухачову і настаўніка гісторыі СШ № 2 імя М. П. Масонава Аляксандра Пясецкага.

Атрымалі віншаванні і падарункі (планшэты) у гэты дзень не толькі настаўнікі. Дыпломам II ступені па выніках конкурсу прац навучэнцаў у рамках навукова-практычнай канферэнцыі  ўзнагародзілі вучня 11 класа Дабравольскага ДС СШ Рамана Баран. Такім жа дыпломам – вучаніцу 9 класа гімназіі № 1 Вікторыю Паўловіч і вучаніцу 10 класа Ханявіцкага ДС СШ Вікторыю Кудлаш.

Дыпломы I ступені атрымалі вучань 9 класа СШ № 2 Максім Лаўрыновіч і Ілля Валюк з гэтай жа ўстановы адукацыі, а таксама вучаніца 10 класа Поразаўскай СШ Мілана Глякоўская.

Вучаніца 11 класа Дабравольскага ДС СШ Юлія Лобач атрымала падзяку за актыўны ўдзел у вывучэнні і даследаванні гісторыі малой радзімы, творчы падыход у ажыццяўленні праекта «Здабытае страчанае малой радзімы». Максім Семянчук, вучань 9 класа Дабравольскага ДС СШ, атрымаў падзяку за актыўны ўдзел у рэалізацыі турыстска-экскурсійных маршрутаў у рамках праекта «Здабытае страчанае малой радзімы». 

Па матэрыялах "Свіслацкай газеты"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.