Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

Дата: 1 декабря 2020 в 20:27, Обновлено 1 декабря 2020 в 20:45
155 просмотров

Падведзены вынікі 2 этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Здаецца, зусім нядаўна пачаўся новы навучальны год, але ўжо другая чвэрць ў поўным разгары . А гэта значыць, што вучні маюць магчымасць не толькі атрымоўваць новыя веды, але і прадэманстраваць якасць засваення вучэбнага матэрыялу праз удзел у конкурсах і алімпіядах. 21-22 лістапада вучні нашай школы прымалі ўдзел у 2 (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Шмат намаганняў прыклалі школьнікі і іх настаўнікі ў час падрыхтоўкі і станоўчыя вынікі таму падцверджанне. Вучань 9 класа Каліноўскі Аляксей заняў 1 месца па геаграфіі, вучаніца 9 класа Барэль Крысціна заняла 2 месца па беларускай мове і літаратуры. Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў Трушко Дзмітрыя Іванавіча і Урбановіч Зою Аляксандраўну і жадаем новых поспехаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.